Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Паважаныя жыхары Іванаўскага раёна!

Віншуем вас са светлым і радасным святам – Нараджэннем Хрыстовым!


Гэтае свята нясе ў нашы сэрцы асаблівае цяпло, аб’ядноўваючы нас вакол вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў: любові, міласэрнасці, узаемаразумення і імкнення да міру. Каляды – гэта час добрых спраў, шчырага клопату адзін пра аднаго і ўмацавання духоўных асноў нашага грамадства.
Няхай святло Віфлеемскай зоркі азарае ваш шлях, напаўняючы дамы цяплом і ўтульнасцю, сэрцы – верай, надзеяй і радасцю, а кожны новы дзень прыносіць гармонію і дабрабыт, добрыя справы служаць прыкладам для падрастаючага пакалення.
Мы ганарымся тым, што наш раён аб’ядноўвае такіх працавітых, таленавітых і добрасардэчных людзей. Дзякуючы вам Іванаўшчына развіваецца, захоўвае свае лепшыя традыцыі і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
Жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага спакою і вялікіх здзяйсненняў на карысць нашай роднай зямлі! Няхай гэтае светлае свята
натхняе нас усіх на новыя поспехі, дорыць дабрабыт і здзяйснення жаданняў.


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.