Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Паважаныя работнікі і ветэраны Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь!

Надзейнасць, бяспека, прафесіяналізм – дэвіз службы аддзялення Дэпартамента аховы, якая адрозніваецца аператыўнасцю, мабільнасцю, тэхнічнай аснашчанасцю, забяспечвае надзейную абарону маёмасці грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, з'яўляецца трывалым падмуркам ўмацавання правапарадку.

Дзякуем вам за самаадданую і добрасумленную працу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку.

Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць ветэранам службы аховы. Мы цэнім ваш вопыт у справе процідзеяння злачыннасці, уклад у выхаванне і станаўленне маладога пакалення супрацоўнікаў. Вы заўсёды былі і застаяцеся прыкладам мужнасці і гонару, вернымі захавальнікамі і гарантамі пераемнасці лепшых традыцый.

Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.