Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

 “Восеньскія пасядзелкі” ў дзіцячым садку

У рамках рэалізацыі гадавой задачы па маральна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей, выкарыстоўваючы метад музейнай педагогікі з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту у Дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №2 г. Іванава" праведзена музычная забава “Восеньскія пасядзелкі” у міні-музеі “Беларуская хатка”.

У “Беларускай хатцы” сустрэлі выхавальнікаў гаспадар з гаспадыняй, якія пазнаёмілі дзяцей з цікавай гісторыяй узнікнення народнага свята “Дажынкі”, расказалі пра традыцыі, якія выконваюцца ў гэтае свята. Деці спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, гулялі ў беларускія гульні.

У канцы свята “Восеньскія пасядзелкі” гаспрадар з гаспадыняй пачаставалі выхаванцаў святочным караваям.  

sad-2-30

sad-2

Таццяна Багдановіч.