
«У гасцях у царыцы Восені»
Пад такой назвай у Мотальскай сярэдняй школе была арганізавана выстава восеньскіх вырабаў з прыродных матэрыялаў.
Восень – прыгожая і шчодрая пара года, якая радуе нас сваімі яркімі фарбамі і багатым ураджаем.
Менавіта восенню, на мой погляд, лепш за ўсё майстраваць сваімі рукамі розныя творчыя вырабы. Так лічаць і навучэнцы малодшых класаў названай вышэй установы адукацыі. На працягу кастрычніка школьнікі сумесна з бацькамі прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі восеньскай выставы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыносілі ў школу цікавыя і разнастайныя творчыя экспазіцыі з лісця, кветак, гародніны і садавіны.
Кацярына КУХАРЧУК.