
«Ганаруся сваімі славутымі землякамі»
Адзіны дзень інфармавання для старшакласнікаў па такой тэме прайшоў у Рудскай сярэдняй школе.
Дыялог з рабятамі вёўся пра людзей, якія ўдастоены высокага звання "Герой Беларусі", бо героем становіцца не толькі той, хто здзяйсняе подзвігі, але і той, хто заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу іншым. Падчас інфармацыйнай гадзіны ішла размова аб прэміі “За духоўнае адраджэнне” і ролі беларускай навукі ў пабудове эканомікі ведаў. Пра людзей Іванаўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашага раёна, распавяла школьнікам ветэран педагагічнай працы Н.П. Пыркіна.
Ірына Саломка.