Экалагічная вандроўка
Першакласнікі трэцяй гарадской школы разам з супрацоўнікамі Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі здзейснілі экалагічнае падарожжа «За прыроду ў адказе дарослыя і дзеці». Вучні пазнаёміліся з паняццем «экалогія», даведаліся аб праблемах навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, лесу. Бібліятэкары нагадалі вандроўнікам аб тым, што захоўваць чысціню акаляючага свету, – задача кожнага чалавека. Дзеці замацавалі веды, набытыя падчас мерапрыемства, шляхам адгадвання тэматычных загадак і збірання пазлаў.
Ирина СОЛОМКА.