
«Дзяцінству сонца падарыце»
Свята пад такой назвай, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў Бродніцы 2 чэрвеня.
Цікавую і насычаную праграму для маленькіх жыхароў населенага пункта падрыхтавалі бібліятэкар сельскай бібліятэкі дадзенага аграгарадка А.М. Жыдко сумесна з работнікамі мясцовага Дома культуры.
Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі весела проводзілі час: спявалі, танцавалі, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і гульнях. Самымі эмацыйна-насычанымі атрымаліся конкурсы малюнкаў на асфальце і перацягванне каната, у якім удзельнічалі і дарослыя.
Дзіцячае свята падарыла прысутным шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Кацярына КУХАРЧУК.