
Атрымалі ўзнагароды
Напрыканцы сакавіка ў горадзе над Бугам адбыўся XVIII абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Пралескі». Творчыя нумары ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала прафесійнае журы.
Вучні Моладаўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе і атрымалі высокія адзнакі ад членаў журы. У малодшай групе Кацярына Кацяловіч і Аліна Кацяловіч былі ўзнагароджаны дыпломамі
2 ступені, а ў сярэдняй групе Вікторыя Паўлюкавец атрымала дыплом 1 ступені. Настаўніца дзяўчынак
Г.П. Арцюхевіч таксама была ўзнагароджана граматай за педагагічнае майстэрства.
Анастасія ЦАЛЮК.