__________ Автор: Administrator. Дата публикации: .
Традыцыйнае лiтаратурнае свята «Лунiнская восень» вось ужо ў дзясяты раз прывiтальна адчынiла дзверы перад прыхiльнiкамi прыгожага пiсьменства вобласцi. Гэтым разам яно пачалося з узнёслай i жалобнай ноты – урачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкi ля ўваходу ў будынак Лунінскай сярэдняй школы ў гонар земляка, ураджэнца вёскi Лунiн, празаiка, публiцыста i журналiста, члена Саюзаў пiсьменнiкаў Беларусi і Расіі Мiкалая Елянеўскага, якi заўчасна пайшоў з жыцця на пачатку гэтага года. Удзел у шчымлівай цырымоніі прынялі жонка і сын пісьменніка.
__________ Автор: Administrator. Дата публикации: .
Недавно в школах города прошел традиционный для этого времени года конкурс красоты «Мисс Осень-2013». И вот в последний день осени в Ивановском Центре культуры и народных традиций состоялся его общегородской аналог.
__________ Автор: Administrator. Дата публикации: .
Тым надвячоркам яна не ўседзела ў хаце: накіравалася ў пясчаныя кар’еры, дзе аблюбавалі сабе месца крамяныя, са слізкімі шапачкамі, маслякі. Кошык напаўняўся. Жанчына настолькі захапілася працэсам, што ў нейкі момант нават спалохалася ад неспадзеўкі: над галавой гучна залапаталі крыллем нейкія вялізныя птахі. Гэта былі журавы. Птушкі, набраўшы вышыню, накіраваліся ў той бок, дзе ляніва плёскалася аб бераг плынь Няслухі. Ператварыўшыся ў чорныя кропкі, яны спакваля растварыліся ў ружаватай смузе даляглядаў. Збор грыбоў страціў сваю прыцягальную сілу. Таму, узяўшы ў рукі веласіпед, які чакаў непадалёк, падалася дамоў. Колы ахвотна беглі па ўтаптанай сцяжыне. Сэрца жанчыны птушыным крылом трапятала ў грудзях, у ім усё яшчэ не пераставала гучаць жураўлінае ўстрывожанае “курлы”. “А над Няслухай журавы клічуць зорку раннюю,- аднекуль з глыбіні душы вырваліся радкі. Пакуль прыехала дамоў, нарадзіліся яшчэ два: “А мы з табой цяпер на “Вы”, насуперак каханню”. Так з’явіўся верш Лізаветы Саханчук “А над Няслухай журавы”. Твор даў назву паэтычнаму зборніку, які сёлета ўбачыў свет.
__________ Автор: Administrator. Дата публикации: .
Свята вёскі пад такою назваю зладзілі для сяльчан у мясцовым Доме культуры супрацоўнікі Тышкавіцкай сельскай бібліятэкі, Дома культуры, Тышкавіцкай сярэдняй школы і філіяла Мотальскай дзіцячай школы мастацтваў. Вядучыя Іна Данілевіч і Алёна Бондар нагадалі шматвекавую гісторыю роднай вёскі, якая вядзе свой адлік па адных звестках ад 1502 года, а па другіх – ажно ад 1398-га. Духоўная еднасць дапамагала выжыць у ліхалецці, а жыватворны фальклор заўсёды падтрымліваў у хвіліны адчаю.