Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі Іванаўшчыны, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння, ва ўмовах магутнай канкурэнцыі, роля спажывецкай кааперацыі застаецца як ніколі важнай.
Спажыўкааперацыя раёна, прайшоўшы вялікі і складаны шлях, па-ранейшаму запатрабаваная, бо выконвае адказную задачу: забяспечвае людзей
таварамі першай неабходнасці, а значыць, паляпшае якасць жыцця нашага насельніцтва. Аб’екты спажыўкааперацыі прадастаўляюць магчымасць набываць розныя тавары народнага спажывання і атрымліваць паслугі харчавання.
Дзякуючы вашай працы нават у самых аддаленых кутках Іванаўшчыны жыхары своечасова атрымліваюць якасныя тавары паўсядзённага попыту.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы падзякі за добрасумленную працу і захаванне традыцый кааперацыі.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму і новых здзяйсненняў!
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.