Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

“Купальскі фэст” традыцыйна прайшоў у аграгарадку Рудск

Па добрай традыцыі, 7 ліпеня аграгарадок Рудск запрасіў гасцей на свята «Купальскі фэст».

Дзіцячыя фальклорныя калектывы Іванаўшчыны і з іншых раёнаў вобласці прадставілі свае каларытныя творчыя нумары падчас дзейства «Спяваем, танчым, гуляем – Купалку вітаем». Па задуме рэжысёра імпрэзы Уладзіміра Фалітарыка, у сельскую хату да бабы і дзеда завітала вялікая радня. Чацвёра дзяцей і больш за 30 унукаў – майстры на ўсе лады – пацешылі старых песнямі і танцамі.

Яркім момантам свята стала тэатралізаванае шэсце «Купальскі шпацыр», у якім прынялі ўдзел усе творчыя калектывы.

Далей развярнулася забаўляльная праграма. Сваіх гарачых прыхільнікаў сабраў святочна-гумарыстычны сабантуй «Каламбур па-купальску». 

І, вядома ж,  не абыйшлося без распальвання купальскага вогнішча – сімвалу ачышчэння, жыццёвай сілы і сонца – на беразе ракі Няслухі.

Арганізатары мерапрыемства – работнікі ўстаноў культуры і раённай бібліятэкі – стварылі этнаатмасферу, якая адлюстравала глыбіню і змястоўнасць традыцый, шматграннасць вобразаў і багацце нацыянальнай культуры.

Падчас свята працавалі гандлёвыя рады, былі арганізаваны гульні для дзяцей, кожны мог завітаць на тэматычныя купальскія падворкі і паласавацца пачастункамі.

Зарад энергіі і пазітыву падарыла сталічная кавер-група «Сола бэнд», а завяршыла свята этнадыскатэка «Скокі на ўсе бокі».

 

kupalle-1

kupalle-2

kupalle-3

kupalle-4

kupalle-5

kupalle-6

kupalle-7

kupalle-8

kupalle-9

kupalle-10

kupalle-11

kupalle-12

kupalle-13

kupalle-14

kupalle-15

kupalle-16

kupalle-18

kupalle-19

kupalle-20

kupalle-21

kupalle-22

kupalle-23

kupalle-24

kupalle-25

kupalle-26

kupalle-28

kupalle-29

kupalle-30

kupalle-31

kupalle-32

kupalle-34

kupalle-27

vognishcha

 

  

Алена Вароніна.