Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Сардэчна запрашаем на Палескі крос

 

18 красавіка ў Іванаве пройдзе XVII Палескі лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка. У рамках мерапрыемства адбудуцца таксама першынства раёна і вобласці па гэтым відзе спорту, спаборніцтвы для самых маленькіх удзельнікаў «Палескія таленты». Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў з удзелам раённага кіраўніцтва, ганаровых гасцей і спонсараў адбудзецца ў 12.00. Галоўны забег на 10 кіламетраў стартуе ў 15.00. Праграмай кроса прадугледжаны выязны гандаль, бескаштоўная латарэя і канцэртная праграма творчых калектываў раёна.

 Валерий Михальчук.