Зямля – аснова ўсёй Айчыне
Зыходзячы з жыццёвых рэалій, заўважана, што ў свядомасці чалавека паняцці «зямля», «Радзіма» даволі часта атаясамліваюцца, дапаўняюць, узбагачаюць адно другое. І гэта не выпадковасць, а, хутчэй, заканамернасць. Таму што зямля ва ўсе часы з’яўляецца неацэнным скарбам, яна не проста тэрыторыя, якая забяспечвае хлебам надзённым, а святая мясціна, дзе ўскалыхана маленства, дзе карані роду твайго, дзе наканавана жыць і любіць.