Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

За працавітасць і майстэрства – пашана і ўзнагароды

Количество просмотров:

Жывёлагадоўля з’яўляецца адным з самых складаных участкаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Калі, да прыкладу, земляробы робяць перапынак у працы з-за надвор’я, сезона, пары года, то для работнікаў фермы «пара вялікага малака» ніколі не заканчваецца.

Уносіць сваю лепту ў развіццё аграпрамысловага комплексу раёна і калектыў малочна-таварнага комплексу «Дастоева» адкрытага акцыянернага таварыства «Дастоева». Работнікі фермы кожны дзень не пакладаючы рук старанна працуюць на сваіх месцах. Пра іх добрасумленную працу сведчаць вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака, зацверджанага сумесным рашэннем упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, Іванаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў АПК і філіялам «Іванаўскі раённы аграпрамысловы саюз» Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза. Па выніках першага паўгоддзя гэтага года МТК «Дастоева» стаў пераможцам сярод малочна-таварных ферм і комплексаў у намінацыі ад 6501 да 7500 кілаграмаў на адну карову.
На сённяшні дзень на ферме змяшчаецца 1693 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 783 дойныя каровы, 182 цялушкі і 685 цялят на дарошчванні. За аналізуемы перыяд атрымана 2785,6 тоны малака, што склала 118,6% да адпаведнага мінулагодняга паказчыка. Надой на карову склаў 3769 кг (108,7% або +301 кг да ўзроўню мінулага года). Гатункам «экстра» дзяржаве рэалізавана 100% малака.
Павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і павышэнне яе якасці дасягнуты за кошт захавання патрабаванняў тэхналогій утрымання, кармлення і даення кароў, а таксама распарадку працоўнага часу, правільнага і своечасовага сартавання жывёлы, групоўкі яе ў адпаведнасці з фізіялагічным станам. Вялікі плюс і ў тым, што ўдалося стварыць стабільную кармавую базу для кароў. Але самым галоўным паказчыкам поспеху з’яўляецца зладжаная і якасная праца ўсіх супрацоўнікаў комплекса.


Больш за пяць гадоў калектыў МТК «Дастоева» ўзначальвае Таццяна Мікалаеўна Ігнатчык. У 18 гадоў яна выйшла замуж, жыла ў вёсцы Лысуха (зараз – у Красіеўцы). Працоўная біяграфія жанчыны пачалася з пасады загадчыцы  МТФ «Заруддзе».
Галоўнае пытанне, якое хвалюе загадчыцу, – кадры. Яна імкнецца, каб абыякавыя да працы людзі «адсейваліся», а старанныя жывёлаводы, якія прыходзяць да іх на працу, заставаліся на доўгія гады. Зразумела, што трудавая дысцыпліна тут наладжана належным чынам.
– На комплексе ўмовы для работы выдатныя: тое, што некалі здавалася фантастыкай, сёння планамерна рэалізуецца ў жыццё. Усюды чысціня і парадак, працэс даення кароў кантралююць камп’ютары, аператары прытрымліваюцца ўсіх санітарных нормаў і патрабаванняў, – расказвае падчас размовы з карэспандэнтам «ЯК» Таццяна Мікалаеўна. – У гэтым годзе ў нас зрабілі касметычны рамонт у пакоі адпачынку, камп’ютарным памяшканні, у жаночай распранальні, ідзе рэканструкцыя ветэрынарнай аптэкі.
Мяркуючы па водгуках старшыні ААТ «Дастоева» Вадзіма Мікалаевіча Пернача, людзі на гэтым малочна-таварным комплексе сапраўды працуюць з поўнай аддачай, калектыў тут згуртаваны, адказны. Кіраўнік ахвотна называе імёны самых старанных працаўнікоў. Гэта, канешне ж, і загадчыца Т.М. Ігнатчык, і брыгадзір вытворчай жывёлагадоўчай брыгады М.В. Стасішын, і лабарант В.В. Гетманчук, і слесары У.Г. Казлавец, В.С. Куркач, В.С. Мельнік. Ладзяць са сваімі рагатымі жывёламі і аператары машыннага даення Н.У. Бурак, А.А. Прач, Н.С. Алешчык, Н.І. Бэбка, А.С. Кухарчук, Н.Л. Рамашка і С.А. Бернацкая.
Узнагародай калектыву за працавітасць і майстэрства сталі заслужаны дыплом і грашовая прэмія, а таксама цёплыя словы віншаванняў, якія прагучалі ў адрас неабыякавых да выканання сваіх абавязкаў людзей – ад А.П. Бісун, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, М.А. Якуш, начальніка аддзела эканомікі і фінансаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, В.М. Пернача, старшыні
ААТ «Дастоева».

Кацярына КУХАРЧУК.
Фота аўтара.