Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Як карагод з Купалінкай вадзілі ў Сачыўках

У суботу 6 ліпеня, пад вечар, мамы, таты з дзецьмі і ўнукамі сабраліся на пляцоўцы сельскага Дома культуры, дзе адбывалася свята.

Госці з задавальненнем вадзілі купальскі карагод з Купалінкай, дзеці ўдзельнічалі ў купальскіх гульнях, шукалі містычную папараць-кветку, якая прыносіць багацце і шчасце, дапамагае выканаць патаемныя жаданні. Закончылася свята распальваннем вогнішча, спальваннем ведзьмы і дыскатэкай. Ад свята засталіся добрыя ўражанні ў прысутных. Спадзяемся, што традыцыі нашых продкаў будзе захоўваць маладое пакаленне.

sochivki_02

sochivki_02

sochivki_02

Таццяна Якушка, загадчык сельскага Дома культуры аг.Сачыўкі.