
Сустрэчы з вяскоўцамі
Количество просмотров:Супрацоўнікамі Іванаўскага РАНС рэгулярна праводзяцца гутаркі па пытаннях пажарнай бяспекі. Дваровы сход інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Аўсяніка з вяскоўцамі адбыўся на тэрыторыі вёсак Оўзічы і Журавок Гарбахскага сельсавета.
Самай актуальнай і папулярнай тэмай для размовы стала праблема ацяпляльнага сезона. Былі закрануты пытанні спраўнасці ацяпляльных печаў і правілы карыстання электрычнымі абагравальнікамі.
Інспектар нагадаў жыхарам населеных пунктаў асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія трэба памятаць і выконваць, каб не дапусціць пажару, парэкамендаваў усталяваць у сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх у спраўным стане.
У завяршэнне супрацоўнік МНС рэкамендаваў усім жыхарам заўсёды памятаць пра бяспеку і пры пажары тэлефанаваць па нумарах 101 і 112.
Настасся САМЧАНКА.