Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Незалежнасць

Количество просмотров:

Вызваленне. Перамога. Незалежнасць. Гэтыя тры словы зліліся ва ўнісон падчас святкавання галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі розных узростаў і пакаленняў на працягу ўжо 22 гадоў адзначаюць свята 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзень Незалежнасці – гэта дзень міра, радасці і гонару за Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства ў Іванаве распачалося з тэматычнай выставы народнай творчасці “Радзіма мая дарагая”, падрыхтаванай супрацоўнікамі Іванаўскай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава, дзіцячай школы мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, Іванаўскага ТЦСАН, а таксама мясцовымі рамеснікамі. Увазе гледачоў была прадстаўлена фотавыстава пра жыццё Іванаўшчыны, шматлікія рамесныя вырабы з дрэва, саломкі, тканіны і інш., куфары, карціны, хусткі, бондарныя прылады, усё толькі ручной працы. Таксама ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па саломапляценню і бяспройгрышнай латарэі. Жыхароў райцэнтра на плошчу заклікаў духавы аркестр раённага ЦКіНТ.
У назначаны час на плошчы сабраліся тысячы іванаўцаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў города, мала-
дзёжных і ветэранскіх арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўскласці вянкі і кветкі да брацкай магілы абаронцаў Айчыны. Памяць загінуўшых герояў прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Асноўная частка святочнай праграмы адбылася на канцэртнай пляцоўцы ля раённага Дома культуры. Усіх землякоў з Днём Незалежнасці павіншаваў выконваючы абавязкі старшыні Іванаўскага райвыканкама А.С. Маліч. У сваёй прамове ён сказаў, што па традыцыі ў гэты дзень мы выказваем словы шчырай удзячнасці ветэранам вайны і працаўнікам тылу, дзякуючы гераізму якіх, удалося адстаяць права на жыццё і свабоду, ён падзякаваў тым, хто ў пасляваенныя гады адраджаў краіну з попелу.
– Мы маем вялікую каштоўнасць: мір, стабільнасць і незалежнасць, — адзначыў Аляксандр Сяргеевіч. – Сёння Рэспубліка Беларусь – гэта вынік уласнага шляху развіцця. Ён заснаваны на згодзе ў грамадстве, эфектыўнай эканоміцы, трывалай сацыяльнай і ўзважанай знешняй палітыцы. Такія пазіцыі нам трэба берагчы і ўмацоўваць сваімі добрымі справамі, прафесіяналізмам і трывалай грамадзянскай пазіцыяй. Дзякуй усім за адданасць роднай зямлі, стваральную працу, жыццёвую мудрасць і актыўны ўдзел у жыццядзейнасці раёна. Няхай гэтае светлае свята натхніць вас на новыя дасягненні на карысць беларускага народа і нашай роднай Іванаўшчыны. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Са святам! З Днём Незалежнасці!

Den Nezavisimosti 1
Den Nezavisimosti 2
Den Nezavisimosti 3
Den Nezavisimosti 4
Den Nezavisimosti 5
Den Nezavisimosti 6
Den Nezavisimosti 7
Den Nezavisimosti 8
Den Nezavisimosti 9
Den Nezavisimosti 10
Den Nezavisimosti 11
Den Nezavisimosti 12
Den Nezavisimosti 13
Den Nezavisimosti 14
Den Nezavisimosti 15
Den Nezavisimosti 16
Den Nezavisimosti 17
Den Nezavisimosti 18
Den Nezavisimosti 19
Den Nezavisimosti 20

Да слоў віншавання далучылася Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна Л.Г. Дрычыц. Яна прызналася, што ў сілу працы ў Музейным комплексе імя Н. Орды, яна мае магчымасць часта чуць добрыя словы пра нашу краіну ад жыхароў Расіі, Украіны, Польшчы і інш.
– Ад гонару ў мяне распірае сэрца, калі турысты адзначаюць наш парадак на зямлі, прыгажосць і дагледжанасць тэрыторыі, зычлівасць і гасціннасць беларусаў, нашу вялікую працу па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, – дапаўняе Ларыса Георгіеўна. – Я шчыра віншую са святам залаты фонд нашай зямлі – перадавікоў вытворчасці, сельскагаспадарчай галіны, інтэлігенцыю, творчых работнікаў. Жадаю ўсім, каб любоў да бацькоў, дзяцей, унукаў і праўнукаў, калег, суседзяў, да свайго горада і краіны напаўняла вашу душу шчасцем.
Яскравым прадаўжэннем свята стала цудоўная канцэртная праграма “Квітней, наша родная Беларусь!” у выкананні вядучых артыстаў Цэнтра культуры і народных традыцый, дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Орды, харэаграфічнай школы, фальклорных калектываў раёна, гасцей з суседняга Любяшоўскага раёна Украіны.
Да самага вечара ўвагу гасцей свята прыцягвалі тарговыя рады, дзе можна было набыць розная прысмакі, напоі, ласункі, а таксама сувеніры, цукровую вату, дзіцячыя забаўкі і многае іншае. На пляцоўцы каля гарадской гімназіі разгарнуліся спартыўныя баталіі, якія арганізавалі супрацоўнікі Іванаўскага РФСК. Падчас патрыятычнай акцыі ГА “БРСМ” “За любімую Беларусь!” актывісты атрадаў “Добрае Сэрца” гарадскіх СШ № 2 і 4 раздавалі іванаўцам вышыванкі, паветраныя шарыкі, беларускія сцяжкі і бутаньеркі “Кветкі Вялікай Перамогі”.
Вячэрняя праграма была прадстаўлена канцэртам “Песні роднай Беларусі” народнага джазавага калектыву Minimal Groove Band і іх сяброў. Завяршыліся святочныя ўрачыстасці усерэспубліканскай акцыяй “Спяём гімн разам”,  у якой прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі розных пакаленняў.

Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.