Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Маленькія патрыёты Крытышынскага сада

Пачуццё Радзімы... Яно пачынаецца ў дзіцяці з адносін да сям’і, да самых блізкіх людзей – маці, бацькі, бабулі, дзядулі. Гэта карані, якія злучаюць яго з родным домам і бліжэйшым асяроддзем.


Пачуццё Радзімы пачынаецца з захаплення тым, што бачыць перад сабой малеча, чаму яна здзіўляецца і што знаходзіць водгук у яго душы... І хоць шматлікія ўражанні яшчэ не ўсведамляюцца ім глыбока, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны адыгрываюць велізарную ролю ў станаўленні асобы патрыёта.
22 чэрвеня 1941 года – адна з самых трагічных дат у гісторыі нашай краіны. У гэты далёкі летні дзень людзі займаліся звычайнымі справамі, школьнікі рыхтаваліся да выпускнога вечара, дзяўчынкі гулялі ў «дочкі-маці», няўрымслівыя хлапчукі скакалі верхам на драўляных коніках, прадстаўляючы сябе чырвона-
армейцамі. І ніхто не падазраваў, што і прыемныя клопаты, і забіяцкія гульні, і многія лёсы перакрэсліць адно страшнае слова – вайна…
Менавіта ў гэты дзень выхаванцы Крытышынскага дзіцячага сада разам з усёй краінай успомнілі тых, хто цаной свайго жыцця абараняў Радзіму, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. З асаблівымі пачуццямі нашы дзяўчынкі і хлапчукі адправіліся да мемарыяльнага
комплексу, дзе ўсклалі кветкі і аддалі даніну павагі да ўсіх ахвяр вайны хвілінай маўчання. Кранальныя вершы выхаванцаў садка гучалі ў гэты дзень ля мемарыяла.
Наш абавязак як педагогаў, як бацькоў, як старэйшых данесці да дзяцей значнасць гэтага дня, перадаваць гісторыю сваім дзецям, каб яны ведалі, разумелі і імкнуліся да таго, каб вайны не было ва ўсім свеце.

 Вераніка Жур,
загадчык ДУА «Крытышынскі дзіцячы сад».