Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Лепшы дыджэй у вобласці

Количество просмотров:

24 чэрвеня падчас Дня моладзі ў Брэсце праходзіў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Бітва дыджэяў «Беларусь і я». Удзел у ім прыняў і наш зямляк Эміль Гезалаў. Юнак, які неаднаразова агучваў розныя канцэртныя праграмы, музычныя марафоны і дыскатэкі, упэўнена заняў першае месца сярод шасці ўдзельнікаў. Адбор пераможцаў праводзіла судзейская калегія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога камітэта ГА “БРСМ” пад кіраўніцтвам дырэктара радыёстанцыі «Пілот FM» і «Душэўнае радыё» Анатоля Чэпікава. Наступным этапам у творчасці таленавітага дыджэя будзе ўдзел у саставе дэлегацыі Брэсцкай вобласці ў «Славянскім базары», які пройдзе 12-16 ліпеня ў Віцебску.