Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Кірмаш бяспекі для пажылых людзей

Незвычайны кірмаш бяспекі жыццядзейнасці ў рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» ў Міжнародны дзень пажылых людзей інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік сумесна з ДУ «Іванаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» правёў на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Іванаўскага РАНС.
У гэты дзень у гасцях у ратавальнікаў сабраліся найбольш актыўныя пенсіянеры горада Іванава. Яны актыўна ўдзельнічалі ў выпрабаваннях на арганізаваных ратавальнікамі пляцоўках, прынялі ўдзел у экскурсіі па пажарнай аварыйна-выратавальнай часці.

У завяршэнне інспектар нагадаў усім асноўныя меры бяспечных паводзін з агнём, даў рэкамендацыі па выкарыстанні электрычных прыбораў, газавых установак і растлумачыў, як правільна карыстацца вогнетушыцелем у выпадку ўзгарання. азнаёміў з алгарытмам дзеянняў, пры ўзнікненні пажару і нагадаў правілы экстранага выкліку службы МНС па тэлефонах 101 ці 112.

Настасся Мішкавец.