Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Дарагія дзеці! Паважаныя педагогі і бацькі!

 Ад усёй душы віншуем з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто вучыць і вучыцца, хто адкрывае для сябе свет ведаў і хто дапамагае рабіць гэтыя адкрыцці. Для першакласнікаў сёння празвініць першы званок, які адчыніць дзверы ў вялікае школьнае жыццё. Для выпускнікоў гэта год сур'ёзных выпрабаванняў і выбару прафесійнага шляху. Для кожнага вучня - час вялікіх адкрыццяў, яркіх мерапрыемстваў, незабыўных сустрэч.

Асаблівыя словы падзякі - нашым настаўнікам. Ваша высакародная праца, цярпенне і мудрасць - залог будучых поспехаў падрастаючага пакалення. Дзякуй вам за адданасць справе і любоў да дзяцей.

Паважаныя бацькі! Ваша падтрымка - галоўная апора для дзяцей, як і вашы давер і разуменне, і тое, што вы заўсёды побач.

Няхай новы навучальны год стане часам яркіх здзяйсненняў і сапраўдных перамог. Жадаем ўсім моцнага здароўя, натхнення і веры ў свае сілы. Памятайце: гарызонты адкрываюцца перад тымі, хто не баіцца ісці наперад. Са святам, з Днём ведаў!

 

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.