Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

«Белая Русь» – з любоўю да дзяцей

Количество просмотров:

Рэспубліканская акцыя РГА “Белая Русь” пад такой назвай адбылася ў краіне. У ходзе акцыі лідары арганізацыі наведалі радзільныя дамы і павіншавалі жанчын, якія сталі мамамі ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У Іванаўскім раёне 3 ліпеня нарадзілася дзяўчынка ў сям’і Наталлі Мікалаеўны Шаўчук. Гэта другое дзіця ў маладой сям’і, бацькі плануюць назваць дачку Анастасіяй. Павіншавалі маці з немаўлятам Алена Паўлаўна Дарагакупец, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Дзіяна Анатольеўна Крэс, намеснік старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь”, і загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Іванаўскай ЦРБ Наталля Васільеўна Кацярыніч.
– Нараджэнне дзіцяці – гэта вельмі радасная і прыемная падзея ў сям’і. Няхай усё ў вас складваецца так, як задумана. Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя і, канешне, у будучым стаць шматдзетнай сям’ёй, – пажадала Алена Паўлаўна падчас віншавання і ўручыла маладой маці падарункі ад раённай арганізацыі.
Як паведаміла начальнік адзела загса Іванаўскага райвыканкама Таццяна Васільеўна Новік, у першым паўгоддзі бягучага года ў раёне нарадзіліся 223 дзіцяці, што на 31 больш, чым у 2017-м. На тэрыторыі сельсаветаў найбольш дзяцей нарадзілася ў Мотальскім сельсавеце – 21, Ляскавіцкім – 20, Рудскім – 16.

Ганна ЯНУШ. Фота аўтара.