Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Ах, якая ў Янове купальская ночка!

Количество просмотров:

Адно з самых рамантычных, таямнічых народных святаў – гэта, канешне, Купалле, якое ва ўсе часы лічылася містычным, вясёлым, смачным, казачным і яркім. Яго адзначаюць у ноч на 7 ліпеня. Купальская ноч у народзе лічыцца асаблівай: толькі ў гэты час можна знайсці містычную папараць-кветку, якая прынясе чалавеку шчасце і багацце.

Паспрабаваць знайсці чароўную кветку, а таксама весела правесці свята ў мінулую пятніцу вырашылі жыхары Іванава падчас канцэртнай праграмы «Ах, якая ў Янове купальская ночка».
Жадаючых далучыцца да мерапрыемства свята і прыняць у ім удзел, дарэчы, было шмат. За некалькі гадзін да пачатку маладыя людзі і сем’і пачалі з’язджацца да гарадскога басейна. Дзяўчынкі і жанчыны набывалі вянкі, зробленыя супрацоўніцамі раённай бібліятэкі. Хлопцы і мужчыны з дзецьмі бавілі час каля вады і ў «Гасцінным двары», дзе размясціліся гандлёва-забаўляльныя пляцоўкі, палаткі Іванаўскага райпо (без алкагольных напояў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, бяспройгрышная латарэя.
З дзевяці гадзін вечара пачалася канцэртная праграма. Жыхарам і гасцям райцэнтра быў прадэманстраваны тэатральны эпізод з жыцця сельскай сям'і – дзеда і бабкі, а таксама іх унучкі Купалінкі, да якой сватаўся адзін з хлопцаў. З вялікім задавальненнем гледачы назіралі за тым, што адбываецца на сцэне. Энергічна танчылі прысутныя пад гукі песень народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніцы» (аг. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна). Скончылася свята пошукам папараць-кветкі і запальваннем вогнішча.
У гэты вечар прысутныя малі магчымасць вярнуцца ў мінулае і сустрэцца там, дзе сучаснасць цесна пераплятаецца са старадаўнімі абрадамі. Дарэчы, некаторыя з дзяўчат напрыканцы свята Купала пускалі вянкі па ва-дзе, пасля шукалі папараць-кветку. Кожны разумеў, што гэта гульня, але з задавальненнем удзельнічаў у ёй.
Ведаеце, ёсць у гэтай традыцыі нешта такое, што чапляе і прымушае на некалькі хвілін зазірнуць у сваё радавое «Я», зразумець «Хто я і адкуль пайшоў».  

Анастасія ЦАЛЮК, фота аўтара.