Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Заснежаны квэст» адбыўся ў Тышкавічах

Зіма! Якая прыхожая пара года! А яшчэ якая яна каварная!


У рамках правядзення акцыі «Бяспечны Новы год» у нашай дашкольнай установе быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па замацаванні дашкольнікамі правілаў паводзін у гэты перыяд. Зімовыя прагулкі заўсёды прыносяць радасць, але, на жаль, часта азмрочваюць бацькоў траўмамі дзяцей.
Засцерагчы сябе ад непрыемных наступстваў падчас зімовых прагулак дапамогуць простыя правілы, пра якія нашы бацькі змаглі даведацца на сайце дашкольнай установы, дзе была змешчана памятка бацькам пра бяспечныя паводзіны дзяцей у зімовы перыяд.
І, канешне, як заўсёды, дзеці з задавальненнем адправіліся ў гульню па бяспецы жыццядзейнасці «Заснежаны квэст». У час выканання заданняў выхаванцам неабходна было ўспомніць правілы бяспекі падчас гульні «Снежкі»; у час пераходу праз вуліцу (асаблівасці пераходу дарогі ў зімовы перыяд); паводзіны каля вадаёмаў, пакрытых лёдам; падчас катання з горкі; пры катанні на каньках і лыжах.
Напрыканцы квэстгульні была праведзена каляровая рэфлексія. Выхаванцы засталіся задаволеныя.
Мы заўсёды павінны памятаць аб тым, што
фарміраванне свядомых паводзін – працэс працяглы. Гэта сёння дзіця ходзіць за руку з дарослым, а заўтра яно стане самастойным. Многае залежыць ад нас. Наша навучанне, стараннасць дапамогуць ім пазбегнуць многіх небяспечных дзіцячых непрыемнасцей. Давайце берагчы сябе і сваіх дзяцей.

 А.В. Ланец,
выхавальнік дашкольнай
адукацыі Тышкавіцкага
дзіцячага сада.