Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

У храм прыроды – з чуйным сэрцам

Количество просмотров:

На гадзіну экалагічнай культуры «Каб жыць у садружнасці з прыродай» запрасілі гімназістаў, якія наведваюць працоўны лагер навучальнай установы, работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава.
Падчас мерапрыемства гутарка ішла пра прыгажосць навакольных краявідаў, неабходнасць беражлівых адносін да прыроды. Удзельнікі экалагічнага свята прынялі актыўны ўдзел у турніры. Яны адказвалі на пытанні, чыталі легенды пра кветкі, спявалі песні, пачыталі кароценькія апавяданні пра акаляючае асяроддзе. Дапоўніла веды вучняў пра багаты, непаўторны свет прыроды кніжная выстава. Напамінкам юным краяведам аб турніры стануць атрыманыя ў падарунак сувеніры.

Ірына САЛОМКА.