Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Мультыплікацыя ў дзіцячым садзе

 

Калі вы не ведаеце, як разнастаіць вольны час дзяцей у дзіцячым садзе, скарыстайцеся мультыплікацыяй... але не думайце, што гаворка ідзе пра прагляд новага выпуску анімацыйнага фільма, не, мы прапануем вам навучыць сваіх выхаванцаў ствараць мультфільм сваімі рукамі. Цяжка паверыць, але нават дашкольнікі, пры падтрымцы дарослых і наяўнасці неабходнага тэхнічнага абсталявання здольныя на стварэнне мультфільма. Выхаванцы Крытышынскага дзіцячага сада гэта даказалі. Нядаўна ў іх з'явілася новае захапленне – анімацыя.

На працягу двух месяцаў карпатлівай, але вельмі цікавай працы ў дзіцячым садзе, на свет з'явіўся зусім новы, сапраўдны мультыплікацыйны фільм. Ні для каго не сакрэт, што ўсе дзеці з задавальненнем глядзяць мультфільмы, але ж яны нават не здагадваюцца, што за некалькімі хвілінамі прыемнага прагляду схавана доўгая, складаная і прафесійная праца. Бо для стварэння аднаго мультфільма мноства людзей розных прафесій укладваюць усё сваё майстэрства, душу і фантазію.

multiplikatsiya-3

 

Падчас працы над стварэннем мультфільма, дашкольнікі настолькі былі захопленыя, што нават не заўважылі, як асвоілі мноства прафесій; навучыліся працаваць разам, дамаўляцца, прыслухоўвацца адзін да аднаго; ўзбагацілі сваю мову новымі словамі і афарбавалі выразнасцю; а самае галоўнае - атрымалі масу задавальненняў і вопыт у стварэнні анімацыі. Свой мультфільм дзеці з гонарам дэманструюць усім сваім сябрам і знаёмым, у кожнага з іх ужо з'явілася хатняя мультстудыя. Ўпэўненыя, што вам таксама захочацца зрабіць са сваімі выхаванцамі нешта падобнае. Поспехаў!

multiplikatsiya-4

В.І. Жур, загадчык ДУА “Крытышынскі дзіцячы сад”.