Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Дыплом лаўрэата – у нашых музыкантаў

Количество просмотров:

На мінулым тыдні ў Брэсцкай дзіцячай музычнай школе праходзіў першы Міжнародны конкурс юных піяністаў «Ступені класікі».

Удзел у ім прынялі 70 выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Польшчы. Майстэрства музыкантаў у чатырох узроставых намінацыях (да 8, 11, 14 і 17 гадоў) ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі народны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Алоўнікаў, мэтр польскай сцэны Марыя Габрысь-Хэйка, заслужаны дзеяч культуры Расійскай Федэрацыі Любоў Лаўнеява і піяністка з Брэста Марына Кулаў. У кожнай з узроставых намінацый былі вызначаны лаўрэаты трох ступеняў і дыпламанты. Дыпломам лаўрэата другой ступені была ўзнагароджана наша зямлячка, вучаніца 3 класа сярэдняй школы №4
г. Іванава Ніка Рэуцкая (настаўніца – Ларыса Віктараўна Перчанка).

Анастасія ЦЭЛЮК.