Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Бездакорны вынік па мове

 

Некалькі дзён таму сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай і рускай мовах. Іванаўшчыне ёсць кім ганарыцца.

Па беларускай мове максімальныя балы атрымаў Данііл Лукашэвіч – выпускнік Мотальскай СШ. З альма-матар Данііл пакуль не вызначыўся, але плануе быць інжынерам-праграмістам. Хлопец захапляецца спортам. Пра сто балаў па беларускай мове юнак расказаў:

– Тройчы здаваў рэпетыцыйнае тэставанне. Найлепшы вынік на ім – 86 балаў. Едучы на ЦТ, якое праходзіла ў Пінску, было добрае прадчуванне, аднак думаў, што адолею планку ў 90+ балаў. І тут 100. Безумоўна, быў рады. Першаю пра мой поспех даведалася маці. Моцна абняла мяне, пажадала і надалей так працаваць.

Наталля КРЫВЕЦКАЯ.