Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Вучэнне – люстэрка жыцця

tyshk bibliotekaУ рамках Тыдня беларускага пісьменства на пазнавальную гадзіну, прысвечаную Дню ведаў і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, падрыхтаваную бібліятэкарам сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы Інай Данілевіч, былі запрошаны навучэнцы 2-5 класаў мясцовай школы.
Школьнікі здзейснілі віртуальную вандроўку ў Старажытны Егіпет (менавіта тут у трэцім тысячагоддзі да нашай эры «выяўлены» першыя школьнікі), Старажытную Грэцыю, Старажытны Рым, Еўропу эпохі Сярэднявечча, Старажытную Русь. Размова вялася пра гісторыю стварэння школ, адзначалася, што на тэрыторыі цяперашняй Беларусі адной з першых навучальных устаноў стала Слуцкая гімназія.
У ходзе праграмы дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра вучэнне, пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра сучасныя школы іншых краін. Удзельнікам было прапанавана пафантазіраваць і напісаць невялікі аповед пра школу іх мары, дапоўніўшы яго малюнкам.
Пазнавальная інфармацыя суправаджалася электроннай прэзентацыяй, відэафільмам пра гісторыю кнігадрукавання, кніжнай выставай «Асветнікі – першанастаўнікі ўсіх славян».
Вучні даведаліся і пра тое, што ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання старажытны Полацк эстафету Дня беларускага пісьменства ўрачыста перадаў нашаму гораду Іванава.

Ірына САЛОМКА.

Плетеные фантазии

natashka11 сентября в детской библиотеке г. Иваново открылась выставка-хобби Натальи Пуцыкович, организаторами которой являются заведующая библиотекой Наталья Петровна Мудь и сами работники.
– Идея выставки возникла сразу же, когда в очередной раз просматривая соцсети я нашла страницу Натальи и удивилась ее мастерству лозоплетения, – рассказывает заведующая библиотекой.
Лозоплетение – одно из древнейших занятий. Сам процесс сохранился и по сей день, но вот мастеров найти очень сложно.
Наталья Пуцыкович родилась в Иваново и работает бухгалтером в ОАО «Ивановский райагросервис». Плетением увлеклась 8 лет назад, будучи в декретном отпуске. В то время был у Натальи нестандартный шкаф, в котором неудобно расположены полки для хранения. Вроде бы и шкаф большой, а места мало. Тогда и возникла у рукодельницы идея создать коробки-органайзеры. Но картонные быстро пришли в негодность, и сестра посоветовала ей освоить данный вид мастерства. Научила и показала.

Беларускае карэнне і расійская крона

dostoevo 1Шаноўныя сябры «Янаўскага краю»!  Сёння мы пачынаем новы праект “Людзі і кнігі”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які прыйдзе ў Янаў-Іванава ў верасні наступнага года.  Год – не такі ўжо й працяглы час, як здаецца. Таму мы вырашылі доўга не цягнуць і распачынаць праект адразу пасля таго, як нам афіцыйна і ўрачыста была перададзена эстафета свята ў Полацку.  Мы плануем бліжэй пазнаёміць чытача з аўтарамі, мясцінамі, установамі, якія складаюць падмурак нашай літаратурнай, культурнай, гістарычнай спадчыны. Праект не задумваецца аўтарскім. У ім будуць удзельнічаць як прафесійныя журналісты, так, спадзяемся, і нашыя пазаштатныя аўтары і чытачы. Давайце разам пакажам духоўнае багацце роднага кутка найперш самім сабе, перш чым яго ўбачаць госці, якіх чакаем 2 верасня наступнага года.
А пачынаем новы праект артыкулам пра літаратурна-
краязнаўчы музей Дастоеўскай сярэдняй школы імя Фёдара Дастаеўскага.

Культура

Вечным застаецца слова

bryl 1Тэматычная праграма “Пішу, як жыву”, прысвечаная векавому юбілею выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Брыля, прайшла ў раённай бібліятэцы імя Фёдара Панфёрава.
Запрошаныя на мерапрыемства навучэнцы гарадскіх устаноў адукацыі разам з вядучымі прайшліся жыццёвымі сцежкамі таленавітага мастака слова, прыгадалі творчасць аўтара, прасякнутую глыбокім пачуццём да Бацькаўшчыны. Сумленнае служэнне роднай зямлі, народу было сэнсам яго жыцця.

Старажытны Полацк – старажытнаму Янаву.

den pismennosti 1Перададзена эстафета Дня беларускага пісьменства

Эстафета юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена Іванаву. Падзея адбылася ў мінулую нядзелю ў Полацку. Свята было насычана  багатай праграмай.  Зразумела чаму: адразу некалькі значных дат сышліся ў часе свята. Гэта 500-годдзе беларускай друкаванай кнігі і 1155–годдзе Полацка. Адна дата цягнула за сабой згадку другой, што было заўважна ў тым ліку і ў прывітальным слове Кіраўніка краіны, якое зачытаў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, і ва ўласных словах віцэ-прэм’ера: “Святкуючы дзень беларускага пісьменства, мы аддаем даніну павагі тым, хто стварыў нашу дзяржаўнасць, культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мастацтва”.