Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

«Вясёлкавы карагод»

Пад такой назвай у апошні дзень вясны на базе чацвёртай гарадской школы прайшоў раённы творчы інклюзіўны фестываль, у якім прынялі ўдзел дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з розных устаноў адукацыі Іванаўшчыны. Свята пакінула пасля сябе шмат пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў і добры настрой.

Культура

Жыла з нязменнай прагаю крыла

У Год малой радзімы, у год святкавання на нашай Іванаўшчыне Дня беларускага пісьменства ў рамках агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў «З любоўю да роднага слова» сельская бібліятэка аг. Псышчава сумесна з мясцовымі Домам культуры і школай падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю «Палесся мілае дзіця», прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц (нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне).

Культура

Новы творчы поспех “Крынічкі”

Прыгожае жыццё… Прыгожае, праўда!
Жыццё заўсёды прыгожае!
І ў ім заўсёды ёсць месца казкам!

Гэтыя радкі гучаць у спектаклі “Дзе жывуць казкі” паводле п’есы Вольгі Караткевіч, падрыхтаваным юнымі таленавітымі ўдзельнікамі ўзорнага тэатральнага калектыву “Крынічка”, які дзейнічае на базе Іванаўскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
Павучальная казка ў дзвюх дзеях распавядае пра тое, што прыгажосць і гармонія знаходзяцца вакол нас – варта толькі захацець іх убачыць.
Маленькія зорачкі дзіцячага тэатра, што рэалізуюць свой творчы патэнцыял і ўносяць уклад у развіццё тэатральнага мастацтва, – гэта вучні 6-7 класаў сярэдняй школы №3 г. Іванава. Дзеці з задавальненнем іграюць свае ролі. Дзве мышкі: першая (маленькая, рамантычная) – Ульяна Лабоцкая, другая (рашучая і жвавая) – Лізавета Грышчук, Дзьмухавец (узнёслы ў думках, рамантычны) – Багдан Апольскі, Рапуха (задаволеная сабой, сварлівая) – Вольга Клімовіч, зялёны Вусень (лянівы, меланхалічны) – Іван Кахнюк, Жук (энергічны, ганарыцца сваёй знешнасцю) – Уладзіслаў Боршч, Сараканожка (абаяльная) – Ганна Шумак, Крот (добры, але крыху бурклівы) – Раман Іваноў, Божая кароўка (лагодная і чулая) – Паліна Хромчанка, Чмель (заклапочаны, але спагадны і адказны) – Дар’я Састраўчук, вядучая – Юлія Кунахавец.
На працягу дзеяў настрой спектакля змяняецца. Спачатку – крыху сумны, разважлівы, потым – рамантычна-ўзнёслы. Вядучая падкрэслівае, што чалавеку па жыцці трэба памятаць пра светлае, добрае, імкнуцца знаходзіць гэта ўсюды.
Касцюмы, якія пашылі да спектакля педагог дадатковай адукацыі Галіна Дашкевіч і ўдзельнікі гуртка “Волшебная иголочка”, не перанасычаныя дробязямі, а падкрэсліваюць істотнае ў кожнай асобе.
Галоўным атрыбутам спектакля з’яўляецца велізарная кніга, якую намалявала педагог дадатковай адукацыі Валянціна Вядзёрчык.
Хочацца адзначыць, што, дзякуючы плённай працы і творчаму патэнцыялу рэжысёра калектыву Таццяны Казека, у тэатры пануе ўнікальная атмасфера дабра, цеплыні, а на рэпетыцыях – творчасць і дружалюбнасць.

Нэлі ГАРНАСТАЙ,
кіраўнік тэатральнага калектыву «Крынічка».

Культура

Карункі паэзіі ад Лізаветы Саханчук

На стале ў хаце, ля шырокага падваконня, – пяшчотны букет васількоў. Насычаны сіні колер кветак. Таксама насычаны, але ўжо зялёны – колер лістоты. Адным словам, яркія адценні лета.

Культура

Наша спадчына – мова бацькоў

І вось аднойчы збылося: у сэрцы з’явілася Слова.
І ў Слове тым быў Бог. А потым… узнікла мова…
Ігар Пракаповіч.