
Засвяціў лянок валакном шаўковым
Пра выкарыстанне льняной сыравіны ў тэкстыльнай вытворчасці, пэўна, ведаюць многія, калі не ўсе. На беларускай зямлі гэтая культура вырошчвалася са старажытных часоў. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту.
У народзе казалі, што лён усіх апранае. Яно і сапраўды так: прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэняць ва ўсім свеце.
Унікальная выстава «Бездзежскія льны» адкрылася ў Мотальскім музеі народнай творчасці. На ёй прадстаўлены непаўторныя ў сваім выкананні тканыя ручнікі, абрусы і фартушкі, якія з’яўляюцца шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва.
Супрацоўнікі музейнай установы ўпэўнены, што адраджэнне музеем народных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў фармаванні светапогляду сучаснай моладзі, выхаванні патрыятызму, спрыяе ўсведамленню самабытнасці таго куточка зямлі, дзе якім нарадзіліся і жывём.