Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Сардэчна запрашаем на XII Міжрэгіянальны фестываль «Фальклор без межаў»

Шаноўныя іванаўцы і госці нашага раёна!

Сардэчна запрашаем на XII Міжрэгіянальны фестываль «Фальклор без межаў», які адбудзецца 20-21 чэрвеня ў г. Іванава і аг. Тышкавічы

У праграме:
20 чэрвеня
г. Іванава, гарадскі парк.

14.45-15.00 – святочнае шэсце фальклорных калектываў «Усе зоркі – у госці да нас!»;
15.00-16.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю «Траецкія карагоды на Іванаўскай зямлі»;
16.30-17.30 – святочны канцэрт-віншаванне «Ваджэнне куста – для шчасця і дабра!»;
17.30-18.00 – дэфіле адзення з бабулінага куфэрка «Вяртанне да спадчыны»;
18.00-18.30 – агляд-конкурс побытавых танцаў «Скакорыкі
ў Янове»;
18.30-19.00 – гульнёвая праграма «Дзявочыя разбрыкі»;
19.00-21.00 – флэш-моб «Прыйшло свята ў нашу хату!»:
- траецкая варажба, прымаўкі, пагаворкі;
- аўкцыён-розыгрыш святочных сувеніраў фестывалю;
- частаванне траецкімі прысмакамі;
- узнагароджанне ўдзельнікаў свята.
21.00-23.00 – этнадыскатэка «Дазвольце патанчыць!».

21 чэрвеня
пляцоўка каля сельскага
Дома культуры аг. Тышкавічы.

13.00-15.00 – «Траецкія дзівосы на прызьбе ў Цынцохі» (тэатралізаванае прадстаўленне фальклорна-этнаграфічных калектываў Іванаўскага раёна і гасцей свята);
15.00-16.00 – «Святочнае кола талентаў» (выступленне фальклорных калектываў-удзельнікаў фестывалю);
16.00-17.00 – урачыстае закрыццё свята, узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю.
На працягу свята будуць працаваць: выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; гандлёвыя рады; фотазоны і г.д.
Чакаем усіх на свяце і жадаем прыемных уражанняў!
Аргкамітэт фэстывалю.