Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Палешукі выступілі на галоўнай сцэне краіны

Количество просмотров:

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята, Дня Незалежнасці, у Палацы Рэспублікі адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да гэтай падзеі.

Удзел у мерапрыемстве прыняў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі», адабраны спецыяльнай прэзідэнцкай камісіяй. Падчас удзелу ў канцэртнай праграме, нашы музыканты выканалі «Палескую інструментальную» – аранжыроўку палескіх танцаў з фальклорнага зборніка «Берасцейскае Палессе» І.І. Засімовіча. Суправа-
джаў артыстаў квартэт, у склад якога ўвайшлі Андрэй Шурхай, Наталля Дзяцук і Марыя Юшкевіч. Чацвёрты чалавек на працягу ўсяго мерапрыемства змяняўся. Акрамя выканання аўтарскай песні, «Палешукам» пашчасціла праспяваць на галоўнай сцэне краіны разам з легендарным музычным заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь «Сябры», мастацкім кіраўніком якога з'яўляецца Анатоль Ярмоленка, а таксама іншымі калектывамі.
– На малую радзіму вярталіся, перапоўненыя эмоцыямі. Спяваць разам з такімі прафесіяналамі на адной сцэне – непадробнае шчасце. Нягледзячы на стомленасць, мы засталіся задаволеныя вынікамі. Хочацца выказаць словы падзякі начальніку аддзела культуры райвыканкама Валянціне Андрэеўне Барадзінчык і спонсарам за фінансавую падтрымку ў арганізацыі паездкі, а таксама мастацкаму кіраўніку заслужанага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь БДУ «Крыжачок» Ігару Музалеўскаму, – адзначыў  падчас гутаркі Іван Засімовіч.

Анастасия ЦЕЛЮК.