Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Незабыўныя літаратурныя сустрэчы

dostoevo pismenniki 01ўзрушылі 12 мая Іванаўшчыну, а калі канкрэтней, то Дастоеўскую школу і санаторый "Алеся", куды ў госці прыехалі Генадзь Пашкоў, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама пісьменнік Анатоль Зэкаў, літаратуразнаўца Іван Саверчанка, дырэктар музея беларускай літаратуры Лідзія Шагойка.


Мерапрыемства ўвабрала ў сябе знаёмства з размешчаным у сценах Дастоеўскай СШ музеем класіка рускай і сусветнай літаратуры Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, які выдатна ведаў, дзе карані яго продкаў і пра гэта адкрыта выказваўся, а таксама літаратурныя сустрэчы з вучнямі ды выкладчыкамі школы, а затым з адпачываючымі ў санаторыі і яго работнікамі. Значны ўклад у стварэнне і станаўленне згаданага вышэй музея ўнёс Анатоль Бурак, які да скону быў яго анёлам-ахоўнікам і распарадчыкам. Дзякуй богу, справа гэтага выбітнага чалавека, падзвіжніка, патрыёта прадоўжана калегамі і духоўнымі спадкаемцамі. Яны (выкладчык гісторыі Анатоль Аляксандравіч Свірыдчук, вучаніцы 10 класа Таццяна Ваўдзіюк ды Людміла Бандарук) правялі экскурсію высокім гасцям, а госці аддзячылі ім належным чынам - падарылі вялікую колькасць кніг лепшых сучасных беларускіх пісьменнікаў, узнагародзілі навучальную ўстанову і яе супрацоўнікаў - настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Наталлю Сцяпанаўну Шапялюк, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Алену Міхайлаўну Каткавец, дырэктара Святлану Мікалаеўну Ляхавец Ганаровымі граматамі, прачыталі прысутным свае творы і распавялі пра дзейнасць Саюза пісьменнікаў Беларусі, ахвотна падтрымалі ініцыятыву ўзнаўлення сядзібы продкаў Ф.М.Дастаеўскага, якая зараз разглядаецца на самых высокіх узроўнях у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, паабяцалі ўсімі сіламі спрыяць рэалізацыі праекта.

dostoevo pismenniki 02

 

Анатоль Мікалаеў.
НА ЗДЫМКУ: момант сустрэчы ў Дастоеўскай СШ.