Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Натхненне творчай лабараторыі

У Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы на чарговым пасяджэнні клуба аматараў рукадзелля «Майстэрня цудаў» сабраліся ўсе, хто хацеў даведацца, што такое «айрыс-фолдынг».
А гэта, аказваецца, тэхніка складвання палос каляровай паперы пад вуглом у выглядзе спіралі, якая закручваецца. Інакш яшчэ яе  называюць «вясёлкавым складваннем».
Юныя майстрыхі з натхненнем і цікавасцю асвоілі гэтую тэхніку і напярэдадні надыходзячага свята – Дня святога Валянціна – сваімі рукамі зрабілі паштоўкі для самых блізкіх людзей.

Ірына САЛОМКА.