“Я ў свеце творчасці”
Так называлася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя вучняў, якую праводзіла навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, выдавецтва “Аверсэў”.
Краязнаўцы Махроўскай сярэдняй школы паўдзельнічалі ў дыстанцыйным туры мерапрыемства па тэмах: “Архітэктурны помнік маёй вёскі”, “Мастакі маёй вёскі”, “Гісторыя адной карціны”, па выніках якога дзесяцікласніца Таццяна Катовіч прыняла ўдзел у вочным этапе і наведала канферэнцыю. Вучаніца прадстаўляла гісторыю карціны “Сакавік на Піншчыне” славутага сына махроўскай зямлі, таленавітага мастака, чыя творчасць вядома далёка за межамі рэгіёна, Анатоля Рубановіча.
Вынік работы Таццяны Катовіч — дыплом другой ступені пераможцы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Я ў свеце творчасці” ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” і кнігі ў падарунак. Кіраўнікамі творчага праекта былі настаўнікі В.А. Раманюк і М.В. Паўлюкавец. Віншуем усіх краязнаўцаў школы з узнагародай.
Ірына САЛОМКА.