Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Букет святочных віншаванняў

Так называлася канцэртная праграма, прысвечаная Дню жанчын, якая адгучала сёння ў раённым Цэнтры культуры і народных традыцый. Сапраўды, цудоўны букет з віншаванняў, творчых нумароў і слоў падзякі атрымалі галоўныя героі ўрачыстасці – маці, бабулі, жонкі, сёстры, дочкі і калегі.

З надыходзячым святам прысутных у зале жанчын павіншавалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Бязсілка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Рыгор Сыса і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Жанна Парфеявец, якія пажадалі ім міру, дабра, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Выдатныя яркія нумары прыгожай палове чалавецтва дарылі калектывы мастацкай самадзейнасці Іванаўшчыны, артысты раённага Цэнтра культуры і народных традыцый, дзіцячай школы мастацтваў, харэаграфічнай школы і мадэльнай студыі AS MODELS. У кожным творчым віншаванні была апета жанчына, яе неверагодная грацыя, цяпло сэрца, матчын клопат і мудрасць.

А сапраўдным сюрпрызам для ўсіх гасцей свята стала выступленне беларускага дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» са сваімі лепшымі нумарамі.

kantsert-1

kantsert-2

kantsert-3

kantsert-4

kantsert-5

kantsert-6

kantsert-7

kantsert-8

kantsert-9

kantsert-10

kantsert-11

kantsert-12

kantsert-13

kantsert-14

kantsert-15

kantsert-16

kantsert-17

kantsert-18

Валерый Міхальчук.

Фота аўтара.