Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Спорт

Лісяня Лесік – сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў

Як вядома, яны пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Гэта права Беларусь атрымала ў 2016 годзе на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У гульнях возьмуць удзел прыкладна 4000 атлетаў, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Нядаўна ў Мінску быў прадстаўлены талісман прэстыжных спаборніцтваў. Ім стала лісяня Лесік. На працягу некалькіх месяцаў камісія вызначала пераможцу больш чым з 2 тысяч прапанаваных работ, аўтары якіх – аматары і прафесійныя мастакі.