Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Мотальскі вясельны каравай прадставіць Іванаўшчыну на пано

 

Сапраўдным упрыгожаннем пано Брэсцкай вобласці стаў яркі, каляровы фрагмент тэрыторыі Іванаўскага раёна з выявай мотальскага каравая.  Пано “Культурная спадчына Беларусі” стане ўнікальным мастацкім творам, які будзе адлюстроўваць асноўныя сімвалы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна нашай краіны. Белае палатно ўжо пабывала ў васьмі раёнах Брэсцкай вобласці, і вось чарга дайшла да нас.

Вышываць малюнак каравая ўзялася маталянка Ала Валынец.

– Гэта вельмі тонкая работа. Пасля яе я зразумела, што ў прынцыпе магу быць ювелірам, – смяецца жанчына. На работу кожнаму раёну адведзена тры дні. Па словах майстрыхі, часавае абмежаванне маральна ўскладняе працу, бо пастаянна трымае ў напружанні.

Ала Пятроўна падзялілася, што для яе ўдзельнічаць у праекце, які дае магчымасць папулярызаваць культуру і традыцыі роднага куточка, вельмі ганарова і адказна.

З сярэдзіны мая арганізатары пачнуць сшываць усе фрагменты ў адзінае пано і прэзентуюць палатно з сапраўдным багаццем нашай краіны у рамках святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці.

karavaj-1

 

.

 karavaj-31

Ірына Падвіцельская.