Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Экономика

Узнагароды лідарам касавіцы

Количество просмотров:

Надвор'е ў бягучым годзе ўнесла значныя карэктыроўкі ў планы аграрыяў. Травастой сёлета выдаўся горшы за леташні, да таго ж, корманарыхтоўчая кампанія пачалася крыху пазней. Нягледзячы на гэта, нарыхтоўка зялёнай масы праведзена ў аптымальныя для гэтай справы срокі.

Дасягненне высокіх паказчыкаў на тэрыторыі Іванаўскага раёна стала магчымым не толькі дзякуючы сучаснай беларускай і замежнай тэхніцы, але, у першую чаргу, самаадданай працы работнікаў сельскагаспадарчай галіны, якія штодзённа выходзяць на сваіх камбайнах у поле, працуючы да заходу сонца, нягледзячы на стомленасць і ўмовы надвор'я.

Варта адзначыць работу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія рэгулярна цікавяцца настроем сваіх работнікаў, станам калгаснай тэхнікі, неабходнасцю яе рамонту і пакупкі запчастак да камбайнаў і трактароў, ходам правядзення палявых работ. Вялікую падтрымку ў гэтай нялёгкай справе аказваюць лідары прафсаюзных пярвічных арганізацый. Яны адстойваюць інтарэсы работнікаў, звяртаюцца з хадайніцтвам аб узнагароджанні лепшых работнікаў. Так, шэраг перадавікоў, якія вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў у бягучым годзе, былі ўзнагароджаны Граматамі раённага і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама. З ганаровай місіяй узнагароджання на працоўных месцах у гаспадарках, а таксама ўручэння дыпломаў і грашовых прэмій у сярэдзіне чэрвеня адправілася старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Пятроўна Бісун.

Rajkom Apk 1
Rajkom Apk 2
Rajkom Apk 3

Першымі пунктамі наведвання сталі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Опаль-Агра» і «Тышкавічы-Агра». Трактарыст-машыніст Васіль Пятровіч Каверка, які не першы год працуе ў Опалі, сёлета на сваім камбайне «NewHolland» прыбраў з палёў 844 гектара траў на сілас і сянаж. Аляксандр Міхайлавіч Барташ – трактарыст-машыніст з Тышкавіч на Амкадоры 352 С пры закладцы сянажных траншэй утрамбаваў 4,6 тысячы тон сенажа. За высокія вытворчыя паказчыкі на нарыхтоўцы кармоў мужчыны былі ўзнагаро-
джаны Лістамі падзякі Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама. Прыемным дадаткам сталі грашовыя прэміі. Звяртаючыся да Васіля Пятровіча і Аляксандра Міхайлавіча Алена Пятроўна падзякавала ім за добрую працу, пажадала новых вытворчых дасягненняў, а таксама моцнага здароўя і дабрабыту ў сем'ях.
Узнагароды ў гэты дзень атрымаў шэраг прафсаюзных лідараў сельгаспрадпрыемстваў, задзейнічаных на нарыхтоўцы кармоў і ўборачнай кампаніі. Лісты падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі былі ўручаны Аляксандру Рыгоравічу Краўчуку і Анатолю Максімавічу Галаўчуку – трактарыстам-машыністам ААТ «Снітава-Агра», якія скасілі і прыбралі травы на 665 і 679 гектарах адпаведна, Васілю Міхайлавічу Таропа – трактарысту-машыністу УП «Ляхавіцкае-Агра», які на кормаўборачным камбайне «Ягуар-850» сабраў і здрабніў 4108 тон сянажнай масы. Шмат слоў падзякі і пажаданняў усяго найлепшага гучала ў адрас аграрыяў ад Алены Пятроўны Бісун. І гэта не выпадкова, бо менавіта ад працы гэтых людзей залежыць дабрабыт сельскагаспадарчай галіны Іванаўскага раёна.

Анастасія ЦАЛЮК.